У Мінску затрыманы апазіцыйны актывіст Максім Вінярскі

У Мінску затрыманы апазіцыйны актывіст Максім Вінярскі

Зранку 13 кастрычніка ў Мінску затрыманы апазіцыйны актывіст ініцыятывы “Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Вінярскі выйшаў зранку выгуляць маладзенькага шчанюка. Мяркуючы па ўсім, міліцыянты чакалі апазіцыянера. У двары да яго падбеглі чатыры чалавекі і заыталіся, чаму шчанюк без напысніка. Пасля гэтага Вінярскага хутка пасадзілі ў аўтамабіль.

“Падобна, сёння яго будуць судзіць у Маскоўскім судзе за тое, што шчанюк быў без напысніка", — паведамляе ў Фэйсбуку актывіст Леанід Кулакоў.

Нагадаем, што напярэдадні быў затрыманы Павел Севярынец, якога раней асудзілі на 15 сутак за вулічную акцыю 8 верасня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі