У Мінску заявілі, што за доларавыя крэдыты кітайцы атрымаюць юані
У Мінску заявілі, што за доларавыя крэдыты кітайцы атрымаюць юані. Першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў назваў гэтую валюту для Беларусі "камфортнай".
"Адзін з асноўных элементаў супрацоўніцтва з Кітаем зараз — гэта фінансы, — кажа Снапкоў. — Тут праца ідзе вельмі актыўна і пазітыўна. Мы пераходзім у нашых плацяжах па даўгах на юані... Нягледзячы на тое, што крэдыты былі першапачаткова намінаваныя ў доларах, мы будзем разлічвацца ў юанях".
Пра "кітайскі кірунак" Мікалай Снапкоў у аўторак размаўляў з Аляксандрам Лукашэнкам. Гаворка ішла якраз пра тое, як ва ўмовах санкцый аплочваць пастаўленую прадукцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.