У Мінску злавілі таксіста пад наркотыкамі

Супрацоўнікі мінскай Дзяржаўтаінспекцыі з 18 па 27 траўня правядуць у сталіцы комплекс прафілактычных мерапрыемстваў "Аўтобус".

Як паведамляюць "Мінск-Навіны", экіпажы ДАІ нададуць асаблівую ўвагу кіроўцам маршрутных таксовак. Інспектары правераць, як перавозчыкі сочаць за тэхнічным станам аўтамабіляў, захоўваюць рэжым працы і адпачынку, правілы перавозкі пасажыраў. Правераць яны таксама і фізічны стан кіроўцаў — як маршрутак, так і таксовак.

Дарэчы, зараз праваахоўнікі разглядаюць адміністрацыйны матэрыял на 28-гадовага кіроўца таксоўкі. 6 мая ён учыніў ДТЗ і ўцёк з месца здарэння. Даішнікі аператыўна затрымалі яго. Медагляд паказаў, што таксовец быў у стане наркатычнага ап'янення. На яго склалі 3 адміністрацыйныя пратаколы.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі