У Мінску з'явіцца адзіная дыспетчарская служба ЖКГ
Бясплатны нумар 115 будзе працаваць з лістапада ў кругласутачным рэжыме.
Адзіная дыспетчарская служба жыллёва-камунальнай гаспадаркі запрацуе ў Мінску ў лістападзе 2015-га. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Паводле яго слоў, па кароткім бясплатным нумары 115, які будзе працаваць кругласутачна, мінчукі змогуць пакінуць заяўкі, атрымаць кансультацыю па пытаннях, што тычацца ЖКГ, паведаміць аб праблемах у гэтай сферы.
Служба дапаможа аператыўна рэагаваць на звароты грамадзян, павысіць эфектыўнасць гэтай працы, адзначыў Шорац. Вядома, што дыспетчараў будзе 35 чалавек. Яны не толькі прымуць замову, але і пракантралююць яе выкананне.
Агенцтва "Мінск-навіны" інфармуе, што пасля таго, як запрацуе адзіная дыспетчарская служба, падобныя службы ва ўсіх ЖЭС ліквідуюць.
Фота: minsknews.by