У МУС заявілі, што за дзень знайшлі 200 аўтараў каментароў пра афіцэра КДБ
У МУС заявілі, што толькі за дзень знайшлі больш за 200 аўтараў каментароў у інтэрнэце пра загінулых у перастрэлцы ў Мінску афіцэра КДБ і айцішніка. Намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч у эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ назваў іх "нягоднікамі". Паводле яго слоў, за суткі "толькі ў аддзелы ўнутраных спраў звярнулася больш за дзве тысячы грамадзян", якія давалі сілавікам "сігналы".
Ці былі ўсе выяўленыя аўтары каментароў затрыманы, Казакевіч не ўдакладніў. Напярэдадні праваабаронцы мелі даныя, што сілавікі затрымалі па ўсёй краіне за тры дні больш за 120 чалавек. Відавочна, што насамрэч лічба можа быць значна большая. Мяркуецца, што некаторыя з гэтых людзей праходзяць па крымінальнай справе, распачатай па артыкулах "Абраза прадстаўніка ўлады" і "Распальванне сацыяльнай варожасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.