У нядзелю будзе да +29 па Брэстчыне, абвешчанае штармавое папярэджанне

У бліжэйшыя суткі, 30 жніўня, у Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне. Чакаецца невялікая хмарнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмеркаваны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў, удзень будзе 21-26 вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе Брэстчыны — да +29.

У многіх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі