У нядзелю ў Беларусі будзе мокры снег, дождж і моцны вецер
У дзённыя гадзіны захаваецца плюсавая тэмпература.
У нядзелю, 21 снежня, у Беларусі чакаецца мокры снег, а таксама дождж. У начныя гадзіны і раніцай месцамі з'явіцца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе заходнім, 6-11 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў (месцамі — да 15-19 метраў).
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень — ад 0 да 5 цяпла, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, у пятніцу, 19 снежня, у Мінску быў пабіты тэмпературны рэкорд 25-гадовай даўніны — слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 9,1 градуса цяпла.
Фота — bymedia.net