У нядзелю ў Беларусі будзе суха і цёпла

У бліжэйшыя суткі, 16 жніўня, у Беларусі чакаецца невялікая хмарнасць, без ападкаў.

Вецер будзе паўночна-ўсходнім — уначы слабым, удзень умеркаваным. Атмасферны ціск будзе слаба ўзрастаць.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 10 да 16 градусаў цяпла, а месцамі будзе ўсяго 6-9 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца ад плюс 21 на поўначы да плюс 29 на паўднёвым захадзе.

На большай частцы тэрыторыі захаваецца высокая пажарная небяспека, у Брэсцкай вобласці месцамі яна будзе надзвычайнай, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі