У панядзелак у Беларусі будзе да +29

24 жніўня ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў, перадае БЕЛТА.

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні — уначы слабы, удзень умераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, месцамі — +7...+10 градусаў. Удзень чакаецца 23-29 градусаў цяпла.

Па ранейшаму ў многіх раёнах Брэстчыны і Гомельшчыны захоўваецца высокая небяспека пажараў. Сіноптыкі абвяшчаюць штармавое папярэджанне пра небяспечную метэаралагічную з'яву (чырвоны ўзровень небяспекі).

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі