У панядзелак у Беларусі — да +27 градусаў, на Брэстчыне — да +34
Па словах сіноптыкаў, чакаецца пераменная воблачнасць.
31 жніўня ў Беларусі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер прагназуецца слабы з узмацненнем да ўмеранага. Ён будзе пераменных напрамкаў.
Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 11 да 16 градусаў цяпла, у некаторых раёнах будзе халадней — +8...+10 градусаў, адзначае БЕЛТА. Удзень прагназуецца 20-27 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе — да 28-34 градусаў.
Фота: bymedia.net