У Пецярбургу беларускі вязень "пратачыўся" скрозь турэмную сценку
За 15 хвілінаў ён здолеў разабраць цагляную сценку і апынуўся на волі.
З санкт-пецярбургскага СІЗА-4 17 жніўня ўцёк адзін з вязняў. Як інфармуе сайт ohrana.ru, гэта 26-гадовы Дзмітрый Самойлаў, ураджэнец беларускага Віцебска.
Ахова вывела зняволенага на гаспадарчы двор для працы ў складскіх памяшканнях. Праз 15 хвілін наглядчыкі выявілі, што хлопец уцёк. Для гэтага ён разабраў цагляную сценку будынка.
Самойлаў неаднаразова судзімы. У апошні раз быў асуджаны на чатыры гады і тры месяцы зняволення за крадзеж і разбой. Прычым злачынства было ўчыненае з "групай асобаў па папярэдняй змове" і з выкарыстаннем зброі.
Якія меры пакарання за ўцёкі асуджанага чакаюць ахову, не паведамляецца.
Фота: vesti.ru