У Польшчы за пратэрмінаваныя візы затрымалі 80 беларусаў
Такую статыстыку за першы квартал сёлета падае Польская памежная служба.
80 беларусаў затрыманыя за парушэнне правілаў знаходжання ў Польшчы і спробы парушэння гэтых правілаў.
За гэтыя парушэнні польскія памежнікі затрымалі усяго больш за 800 замежнікаў, сярод якіх найбольш грамадзян Украіны (315), Расіі (больш за 130) і Грузіі (65).
Колькасць усіх затрыманых замежнікаў павялічылася ў параўнанні з першым кварталам мінулага года на 7%, інфармуе strazgraniczna.pl