У Познані пройдзе Фестываль беларускай культуры
Ён адбудзецца з 3 па 7 чэрвеня.
У межах імпрэзы пройдзе паказ фільма “Жыве Беларусь!”, сустрэча з беларускім літаратарам Віталём Воранавым, выстава беларускага мастака Марка Максімовіча, канферэнцыя “Беларусь — перспектывы і рызыкі” і сустрэча з польскім падарожнікам “Беларусь вачыма паляка”.
У заключны дзень мерапрыемства ўвечары адбудзецца канцэрт сучаснай беларускай музыкі.
Арганізатарам імпрэзы выступіла Навуковае кола Усходняга інстытуту.