У суботу ў Беларусі будзе без ападкаў і да +27
Сіноптыкі на выходных прагназуюць надзвычайную пажаранебяспеку на Брэстчыне і Гродзеншчыне.
У бліжэйшыя суткі, 22 жніўня, у Беларусі будзе малахмарна і без ападкаў. Вецер будзе ўсходнім 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў цяпла, хоць месцамі будзе холадна — 5-6 градусаў вышэй за нуль. Удзень прагназуюць 22-27 градусаў цяпла.
Таксама сіноптыкі зноў абвяшчаюць штармавое папярэджанне. У суботу і ў нядзелю прагназуецца надзвычайная пажарная небяспека на Брэстчыне і Гродзеншчыне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота: livejournal.com