У пятніцу на поўдні Беларусі чакаецца да 20 цяпла

У пятніцу, 24 красавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі месцамі па паўночным усходзе магчымыя невялікія дажджы. Вецер прагназуецца заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — да 11-17 цяпла. На поўдні Беларусі чакаецца да 20 градусаў вышэй за нуль.

Як паведамляла Еўрарадыё, у суботу будзе пераважна без ападкаў, днём да 24 градусаў цяпла. У нядзелю у некаторых раёнах паветра прагрэецца да +25. Месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы з навальніцай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі