У пятніцу па паўднёвым захадзе Беларусі чакаецца да +12
19 снежня ў нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Часам прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу, ноччу — з мокрым снегам. У начны час у асобных раёнах з'явіцца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца, перадае БЕЛТА.
Вецер будзе паўднёва-заходнім 6-11 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да +4 градусаў. Удзень будзе +4...+10, па паўднёвым захадзе — да 12 градусаў цяпла.
Фота — rumap.net