У пятніцу па паўднёвым захадзе Беларусі — да 35-36 цяпла

7 жніўня ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца няўстойлівы 2-7 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе +30...+34 градусы, месцамі па паўднёва-заходняй палове паветра прагрэецца да 35-36 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА.

У суботу і нядзелю, 8-9 жніўня, захаваецца гарачае сухое надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны ў лясах будзе высокая пажарная небяспека.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі