У пятніцу ў Беларусі зноў будзе моцны парывісты вецер

Уначы ў некаторых раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер будзе заходні 6-11 метраў за секунду, парывы ​​да 14 метраў за секунду. Уначы вецер месцамі ўзмоцніцца да 15-18 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да 6 градусаў цяпла, днём будзе +7...+12 градусаў.

Фота — daria-mihailova.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі