У Расіі не гатовыя плаціць Беларусі выкуп за Баўмгертнера — 100 млн долараў

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Уладзіслава Баўмгертнера могуць перадаць расійскаму боку пасля кампенсацыі нанесенай Беларусі шкоды. "Я не крыважэрны, я не да таго, што мы павінны іх пасадзіць і гэтак далей. Пакуль мы не набралі больш шкоды, няхай нам кампенсуюць гэта", заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўнікамі сродкаў масавай інфармацыі краін СНД.
 

Аднак, як піша сёння ўплывовае расійскае выданне "Коммерсант", расійскі бок не гатовы на такіх умовах кампенсаваць нібыта нанесеныя страты (а беларускія следчыя налічылі, як мінімум, 100 мільёнаў долараў). Адвакат Юлій Тай, які прадстаўляе інтарэсы сенатара Сулеймана Керымава (асноўнага акцыянера "Уралкалія"), адзначыў, што за Баўмгертнера беларускі кіраўнік "фактычна запатрабаваў выкуп, што беспрэцэдэнтна для нормаў права". Ён падкрэсліў, што кампенсацыя звычайна выплочваецца пасля вынясення прысуда і ўступлення яго ў сілу. "Нічога гэтага няма, а значыць, не павінна быць і ніякіх выплат", — цытуе словы адваката выданне.



"Коммерсант" спасылаецца на нейкую ананімную крыніцу і сцвярджае, што раней у Маскву ўжо прыходзіла прапанова з Мінска абмяняць Баўмгертнера на выплату стратаў у 100 мільёнаў долараў. Адзначаецца, што для "Уралкалія" гэта невялікія грошы і кампанія гатовая была б іх заплаціць, "калі б была знойдзеная прыймальная схема, напрыклад, у якасці закладу". Расійскі бок лічыць, што непасрэдна выплачваць грошы за страты — гэта прызнанне віны і пацверджанне абвінавачванняў, высунутых Уладзіславу Баўмгертнеру.



Як сцвярджае расійская газета, гендырэктара "Уралкалія" найхутчэй вызваляць толькі пасля змены асноўнага ўласніка кампаніі. Аднак на дадзены момант гэты працэс спыніўся, паколькі Керымаў прызначыў за свой пакет у 21,75% акцый цану нашмат большую за рынкавую і ніхто з прэтэндэнтаў яе заплаціць не можа. Таму вырашэнне сітуацыі можа зацягнуцца на некалькі месяцаў, якія Уладзіслаў Баўмгертнер, верагодна, правядзе ў Мінску.

Расійскі суд завочна арыштаваў гендырэктара "Уралкалія"
 

Лукашэнка: Не думайце, што я заманіў Баўм ці Гертнера ў Беларусь
 


 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі