У Расіі здымаюць серыял пра беларуса, які кіраваў аховай Сталіна (фота)
Фільм будзе прысвечаны асабістаму ахоўніку Сталіна Мікалаю Уласіку.
Агулам будзе знята 14 серый фільма з працоўнай назвай "Уласік", паведамляюць расійскія СМІ. Серыял ахоплівае перыяд з канца дваццатых па пяцідзесятыя гады мінулага стагоддзя.
Пра Уласіка вядома, што ён нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям'і ў вёсцы Бабынічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні ў 1896 годзе. Прайшоў Першую сусветную вайну і атрымаў Георгіеўскі крыж. Пазней даслужыўся да генерал-лейтэнанта і стаў, бадай, самай набліжанай да Сталіна асобай. Не раз ён прыкрываў сабой Сталіна ад замахаў, але нават гэта яго не ўратавала. У 1952 годзе Уласіка арыштавалі і асудзілі на 10 гадоў высылкі. Яго пазбавілі генеральскага звання і дзяржаўных узнагародаў. Пазней ён быў памілаваны са зняццем судзімасці. Але ў вайсковым званні і ўзнагародах адноўлены так і не быў.
Фота — krestianin.ru