У Рэчыцкім раёне мужчына каменем забіў сляпога сабаку

У Рэчыцкім раёне мужчына каменем забіў сляпога сабаку

У Рэчыцкім раёне ў адной з вёсак 31-гадовы мужчына каменем забіў амаль сляпога сабаку. Яго затрымалі, распачата крымінальная справа (па артыкуле "жорсткае абыходжанне з жывёлай").

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, мужчына ехаў на аўтамабілі і пабачыў чужога сабаку, які сядзеў каля брамкі яго аднавяскоўца. Ён спыніў машыну, выйшаў з салона, падняў з зямлі камень і кінуў яго ў галаву жывёле. Праз некалькі гадзін сабака сканаў.

Гэта чацвёрты выпадак здзеку над хатнімі жывёламі ў нашай краіне, пра які стала вядома за вельмі кароткі час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі