У сераду ў Беларусі прагназуюць да 9 цяпла
24 снежня ў нашай краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы і мокры снег, адзначае БЕЛТА. Уначы і зранку на некаторых участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе заходні 6-11 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду, раніцай і ўдзень месцамі па захадзе чакаецца да 15-18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 0 да 6 градусаў цяпла. Уначы па паўночным усходзе чакаецца ад 1 да 4 градусаў марозу. Удзень у паўднёва-заходніх раёнах прагназуецца да +7...+9.
Дарэчы, сапраўднае зімняе надвор'е ўстановіцца ў нашай краіне ў бліжэйшыя выхадныя. Змены пачнуцца ў чацвер, а ў пятніцу ўначы ўжо пахаладае да 8 градусаў марозу. У выхадныя дні (27-28 снежня) начныя маразы складуць 3-10 градусаў, пры праясненнях — да 13.
Рабаў: На Новы год у Беларусі чакаецца "казачнае надвор'е" (відэа)
Фота — ngs70.ru