У сераду ўдзень у Беларусі чакаецца да 14 цяпла

У сераду, 8 красавіка, у Беларусі месцамі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі: дождж, уначы магчымы мокры снег. Вецер будзе паўночна-заходні, у начныя гадзіны — 2-7 метраў за секунду, у дзённыя — 5-10 метраў (на поўначы Беларусі — парывы да 14 метраў за секунду).

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў ніжэй за нуль да 2 цяпла (на захадзе краіны — да 4 градусаў вышэй за нуль), удзень — 8-14 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.

Рабаў: Надвор'е ў Беларусі будзе the best!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі