У СК заявілі, што тэлеграм-канал Антона Матолькі могуць прызнаць экстрэмісцкім

У СК заявілі, што тэлеграм-канал Антона Матолькі могуць прызнаць экстрэмісцкім

У Следчым камітэце заявілі, што тэлеграм-канал блогера Антона Матолькі могуць прызнаць экстрэмісцкім. Раней СК паведаміў, што на яго распачалі крымінальную справу па некалькіх артыкулах: "масавыя беспарадкі", "узбуджэнне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці", "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання" і "дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне, прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы". Рыхтуюцца дакументы, каб абвясціць Матольку ў міждзяржаўны вышук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі