У Слоніме гарэла школа №7. Фота

Як паведамляе прэс-служба МНС, 3 красавіка пасля 10-й гадзіны слонімскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў сярэдняй школе №7 спрацавала сігналізацыя.

На месцы здарэння яны пабачылі, што з ціра, які знаходзіцца ў сутарэннях школы, ідзе густы дым. Са школы ратавальнікі і адміністрацыя эвакуявалі 152 дзіцяці і 40 дарослых.

Пацярпелых пры здарэнні няма. Пажар быў ліквідаваны з дапамогай двух вогнетушыцеляў.

Найбольш верагоднай прычынай пажару называюць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі