У Слуцку АМАП дубінкамі разагнаў бойку фанатаў. Відэа

Перад футбольным матчам "Слуцк" — "Тарпеда-БелАЗ" 19 красавіка каля слуцкага стадыёна адбылася масавая бойка.

Перад пачаткам матчу група жодзінскіх заўзятараў "Тарпеда-БелАЗ" паблізу білетных касаў паспрабавала пачаць масавую бойку з мясцовымі жыхарамі.

Як паведамляе БелаПАН, за бяспекай на гульні сачылі 46 супрацоўнікаў Слуцкага РАУС, 26 байцоў АМАПу УУС Мінаблвыканкама і 36 вайскоўцаў унутраных войскаў МУС. Праваахоўнікі спынілі бойку з ужываннем фізічнай сілы і гумовых дубінак.

Яны затрымалі 21 фаната ФК "Тарпеда-БелАЗ". Сярэдні ўзрост затрыманых — 19 гадоў, аднак старэйшаму з іх — 30. Адзін з затрыманых — непаўналетні, 17-гадовы. На ўсіх склалі адміністратыўныя пратаколы за дробнае хуліганства. Справы будзе разглядаць суд Слуцкага раёна.

Дарэчы, гульня скончылася з лікам 1:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі