У Сочы закрыліся XXII зімовыя Алімпійскія гульні (відэа)
На гэты раз сцяг Рэспублікі Беларусь несла трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава.
Цырымонія прайшла ўвечары 23 лютага на стадыёне "Фішт", яна суправаджалася маляўнічым шоу, выступленнем артыстаў, а таксама урачыстым парадам удзельнікаў Гульняў.
Нагадаем, алімпійская зборная Беларусі заваявала 6 медалёў (5 залатых і 1 бронзавы) і заняла 8-е месца па якасці ўзнагарод. А першае месца ў Расіі — 33 медалі, у тым ліку 13 залатых.
Наступныя зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у 2018 годзе ў паўднёвакарэйскім горадзе Пхёнчхан.
Фота — ria.ru, БЕЛТА