У сталіцы могуць з’явіцца “праязныя на гадзіну”
Ужо сёлета ў Мінску могуць з’явіцца праязныя, якія будуць дзейнічаць на кароткія прамежкі часу. Пра гэта “Мінск-Навіны” паведамляе са спасылкай на дырэктара “Сталічнага транспарту і сувязі” Валерыя Шкуратава.
Цяпер можна набыць талончык на адну паездку ў грамадскім транспарце, ёсць таксама праязныя на 1-2-3-10-15-30-90 сутак. Кошт праезду ў мінскім наземным транспарце складае 60 капеек, у метро — 65 капеек.