У суботу ў Беларусі чакаецца да 15-20 градусаў цяпла

У суботу, 11 красавіка, у Беларусі не будзе ападкаў. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Вецер будзе заходні і паўднёва-ўсходні, 4-9 метраў за секунду. Што да тэмпературы паветра, дык у начныя гадзіны чакаецца ад 0 да 6 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — да 15-20 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі