У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
У нашай краіне крыху пахаладае.
29 жніўня ў Беларусі чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы яны будуць месцамі, удзень — па поўначы нашай краіны. Месцамі магчымыя навальніцы, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер прагназуецца паўночна-заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў са знакам плюс (на Гомельшчыне — 17-20), у дзённыя гадзіны — 20-26 цяпла.
Фота: БЕЛТА