У вайсковым гарадку перафарбавалі бел-чырвона-белую зорку (фота)
Стэла месціцца на ўездзе ў Печы пад Барысавам.
У канцы верасня стэлу "зорка", якая знаходзілася ў аварыйным стане, дэмантавалі. Праз некалькі дзён на тым самым месцы з'явілася новая, зробленая з сучасных матэрыялаў. Многія мясцовыя жыхары звярнулі ўвагу на тое, што пластыкавыя панэлі чаргаваліся і ўтваралі бел-чырвона-белае палотнішча. Сама зорка таксама была двухколернай: з тарцоў — белая, а пярэдняя і задняя панэлі — чырвоныя.
Заўважылі гэтую "крамолу" і ідэолагі. У выніку зорка стала чырвона-зялёна-белай, піша ex-press.by.
Фота — ex-press.by.