У Веткаўскім раёне знайшлі фрагменты савецкага танка (фота, відэа)
У Веткаўскім раёне знайшлі фрагменты савецкага танка Т-34. З 1943 года яны знаходзіліся ў балоце, таму добра захаваліся. Як інфармуе БЕЛТА, месца падказаў валанцёр. Прыборы паказалі, што на глыбіні 3-5 метраў ёсць метал. Раскопкі на працягу двух дзён праводзіла пошукавая група Беларускага дзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і аб'яднанне "Памяць Айчыны". Былі паднятыя з-пад зямлі гусеніцы танка, іншыя фрагменты. А вось боекамплекта не было. Мяркуецца, што пасля таго, як танк заграз у балоце, яго падарвалі.
Цяпер знаходка размяшчаецца ў Станькава ў Дзяржынскім раёне на тэрыторыі экспазіцыі баявой тэхнікі і цяжкага ўзбраення музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Фота: БЕЛТА