У Віцебску "шэрыя рыэлтары" выкралі жанчыну, якая адмовілася прадаваць жыллё

Дом, дзе ўтрымлівалі выкрадзеную жанчыну / sk.gov.by
Дом, дзе ўтрымлівалі выкрадзеную жанчыну / sk.gov.by

Сямейную пару з Віцебска абвінавачваюць у выкраданні чалавека. Муж і жонка спрабавалі пераканаць іншую сямейную пару прадаць ім кватэру. У кватэры жыў мужчына, і ў яго ўтварыўся вялікі доўг па камунальных плацяжах. Пра гэты доўг ён расказаў абвінавачанаму. Той прапанаваў дапамагчы прадаць гэтую кватэру і купіць таннейшае жыллё. Мужчына пагадзіўся, але ўдакладніў, што разам з ім прапісаная жонка.

"Прадпрымальны абвінавачаны, атрымаўшы дакументы на кватэру, разам са сваёй 36-гадовай жонкай вывез уладальніка квадратных метраў у Лёзненскі раён і пасяліў яго ў сваіх знаёмых", а сам накіраваўся да гаспадыні кватэры, расказалі ў Следчым камітэце Беларусі.

Жанчына ад здзелкі адмовілася. Яе прывезлі да мужа ў Лёзненскі раён, каб ён дапамог угаварыць яе. Але той ужо зразумеў, што здзелка выглядае нявыгаднай, і папрасіў жонку нічога не падпісваць. "Рыэлтары" тым не менш звазілі жанчыну сфатаграфавацца на пашпарт (у яе быў пратэрмінаваны дакумент), затым збілі яе і пакінулі пад наглядам у Лёзненскім раёне.

У нейкі момант жанчына ўгаварыла сваіх ахоўнікаў выпусціць яе пакурыць і пачала клікаць на дапамогу. Суседзі выклікалі міліцыю. Выкрадальнікаў затрымалі. Іх будуць судзіць.

В Витебске "серые риэлторы" похитили женщину, которая отказалась продавать жилье
Пацярпелая паказвае, як ёй наносілі ўдары / sk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі