У Вялікабрытаніі лепшым здымкам надвор'я прызналі фота маланкі

У Вялікабрытаніі лепшым здымкам надвор'я прызналі фота маланкі

У Вялікабрытаніі лепшым здымкам надвор'я прызналі фота маланкі. На ім — вядомы англійскі курортны горад Блэкпул. Ён проста патанае ў маланках, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Аўтар "Электрычнага Блэкпула" Стывен Чэтлі выйграў фотаконкурс, у якім удзельнічалі каля 4 тысяч чалавек. Ён кажа, што вырашыў зрабіць серыю фотаздымкаў пасля моцнай летняй навальніцы. На набярэжнай ён чакаў з'яўленне разраду маланкі і яму пашанцавала. У аб'ектыў таксама патрапілі пірс і Блэкпульская вежа, знакамітыя аб'екты ў горадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі