У ЗША пахавалі легендарнага баксёра Махамеда Алі
У ЗША пахавалі легендарнага баксёра Махамеда Алі (Касіуса Марселуса Клэя). Ён памёр ва ўзросце 74 гадоў пасля працяглай хваробы.
Як інфармуе Reuters, Махамеда Алі пахавалі ў яго родным штаце Кентукі, у горадзе Луісвіл. На паніхідзе прысутнічаў экс-прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Развітацца з легендай прыехалі сябры Махамеда Алі, вядомыя акцёры, спартсмены, кароль Іарданіі Абдала II (а вось прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган з'ехаў з цырымоніі раней часу).
На вуліцах Луісвіла з Махамедам Алі развіталіся каля 100 тысяч чалавек.
Біяграфію легендарнага баксёра гл. тут.