Удзел у саміце ў Рызе пацвердзілі ўсе, акрамя Беларусі
З Арменіі, Азербайджана, Украіны, Малдовы прыедуць прэзідэнты, з Грузіі — прэм'ер-міністр. Хто прадставіць нашу краіну, пакуль невядома.
Лідары ўсіх краін Усходняга партнёрства пацвердзілі свой удзел у Рыжскім саміце за выключэннем Беларусі. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на крыніцу ў еўрапейскім знешнепалітычным ведамстве.
Ужо вядома, што Арменію прадставіць прэзідэнт Серж Саргсян, Азербайджан — прэзідэнт Ільхам Аліеў, Украіну — прэзідэнт Пётр Парашэнка, Малдову — прэзідэнт Мікалай Цімафці, Грузію — прэм'ер-міністр Іраклі Гарыбашвілі. "Прадстаўнік Беларусі пакуль яшчэ не пацвярджаецца", — паведаміў суразмоўца агенцтва.
Што для Беларусі зменіць саміт Усходняга партнёрства ў Рызе
Сёння з'явілася інфармацыя, што Беларусь у Рызе прадставіць прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Аднак у прэс-службе ўраду гэтую інфармацыю не пацвердзілі.
Нагадаем, саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў сталіцы Латвіі 21-22 траўня.
Ці ёсць прынцыповая розніца, хто паедзе на Рыжскі саміт ад Беларусі?
Фота: ria.ru