Украінская апазіцыя выставіць на прэзідэнцкія выбары трох кандыдатаў
Той з іх, хто выйдзе ў другі тур, атрымае неабмежаваную падтрымку ўсіх апазіцыйных сілаў, каб такім чынам выйграць выбары ў 2015 годзе.
Пра гэта ў Вільні заявіў лідар апазіцыйнай парламенцкай фракцыі "Бацькаўшчына" Арсень Яцанюк, інфармуе РІА "Новости".
Паводле яго слоў, у першым туры адбудзецца своеасаблівы праймерыз, калі будзе вызначаны найбольш папулярны кандыдат. Пакуль жа ў апазіцыі "няма адзінага кандыдата", адзначыў Арсень Яцанюк. Ён нагадаў, што Юлія Цімашэнка знаходзіцца ў турме, а некаторых з яркіх лідараў апазіцыйнага руху могуць не дапусціць да ўдзелу ў выбарах, дадае УНІАН.
Нагадаем, сёння ў Вільні адкрыўся саміт "Усходняга партнёрства". На ім прысутнічаюць не толькі прадстаўнікі афіцыйнага Кіева, але і лідары ўкраінскай апазіцыі.
Клічко: У пятніцу Януковіч сустрэнецца ў Вільні з Меркель
Фота — AFP, ria.ru