Украінскі футбаліст: Перамогу над Беларуссю прысвецім украінскай арміі
Такую заяву напярэдадні матча ў Барысаве зрабіў паўабаронца Яўген Канаплянка.
“Перамогу над беларускай зборнай у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2016 украінскія футбалісты прысвецяць заўзятарам і тым хлопцам, якія змагаюцца на фронце”, - заявіў паўабаронца на прэс-канферэнцыі ў Мінску 8 кастрычніка.
"Вы самі выдатна разумееце, што абыякавых людзей няма, тым больш у зборнай. У нас ёсць прадстаўнікі данецкага "Шахцёра", дзе адбываюцца ўсе гэтыя дзеянні. Хлопцы гэта абмяркоўваюць. Мы жывем у краіне, дзе дастаткова шмат рознабаковай інфармацыі, і яна не можа не кранаць хлопцаў", -- дадаў да словаў Канаплянкі галоўны трэнер зборнай Украіны Міхаіл Фаменка. Па словах трэнера, матч у Барысаве будзе няпростым, перадае БелаПАН.
Матч другога тура адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2016 Беларусь - Украіна пройдзе 9 кастрычніка на "Барысаў-Арэне", пачатак у 21.45.