Уладальніка прэміі World Press Photo абвінавацілі ў пастановачнай здымцы ў Іране

Уладальніка прэміі World Press Photo абвінавацілі ў пастановачнай здымцы ў Іране

Уладальніка прэміі World Press Photo абвінавацілі ў пастановачнай здымцы ў Іране, піша meduza.io. 12 лютага іранскі фатограф Хасейн Фацемі, які некалькі гадоў таму пераехаў у ЗША, заняў другое месца ў намінацыі "Доўгатэрміновы праект" на галоўнай сусветнай фотапрэміі World Press Photo-2017. Яго фотаздымкі прысвечаныя жыццю іранскіх жанчын. Між іншым, Хасейн Фацемі здымаў, як яны прымерваюць бялізну ў краме, як іранская прастытутка прымае кліента. 14 лютага выкладчык фотажурналістыкі ў Калумбійскім універсітэце Рамін Талае абвінаваціў калегу ў пастановачных здымках і плагіяце. Ён сцвярджаў, што Фацемі здымаў у памяшканнях, куды мужчынам уваход забаронены.

Пасля гэтага журы фотапрэміі World Press Photo-2017 правяло ўласнае расследаванне, аднак парушэнняў не выявіла (правяралася гісторыя 6 здымкаў, за якія іранец атрымаў прэмію). Пасля гэтага незадаволены рашэннем камісіі Рамін Талае апублікаваў сваё расследаванне. Сам фатограф сітуацыю ніяк не пракаментаваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі