Улетку ў Беларусі пачне трансляцыі тэлеканал Ukraine Tomorrow

Улетку ў Беларусі пачне вяшчаць тэлеканал "Украіна заўтра", Ukraine Tomorrow. З такой заявай на тэлеканале АНТ выступіў міністр інфармацыйнай палітыкі Украіны Юрый Стэць.

Ukraine Tomorrow — гэта ўкраінскі адказ расійскаму тэлеканалу Russia Today.

Стэць адзначыў, што ён пастаянна кантактуе па гэтым пытанні з міністрам інфармацыі Беларусі Ліліяй Ананіч. Ён таксама паведаміў, што бакам засталося ўзгадніць неабходныя дакументы і запусціць тэлеканал. Украінскі міністр кажа, што запуск тэлеканала — пытанне аднаго-двух месяцаў.

Нагадаем, 21 снежня 2014 года Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка дамовіліся пра стварэнне сумеснага тэлеканала Беларусі і Украіны. Потым было абвешчана, што на тэрыторыю Беларусі будзе вяшчаць украінскі "Першы нацыянальны тэлеканал". Аднак у студзені 2015-га беларускія ўлады паведамілі, што няма ніякіх зрухаў у арганізацыі новага тэлеканала або трансляцыі Першага Нацыянальнага на Беларусь.

Украінскі "Першы нацыянальны" тэлеканал у Беларусі пачне ісці са студзеня

Фота — 112.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі