"Унікальная распрацоўка": як у Беларусі прыкідваюцца, што нешта вынаходзяць
Часам вынаходніцтвы застаюцца толькі ў галовах чыноўнікаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Беларускія чыноўнікі рэгулярна рапартуюць пра выдатныя дасягненні беларускай навукі і прамысловасці. Аднак часта аказваецца, што "ўнікальныя" беларускія распрацоўкі ўжо ёсць у свеце. На выставе "Беларусь інтэлектуальная", якая цяпер ездзіць па Беларусі, некалькі такіх "інавацый".
Еўрарадыё расказвае пра іх і ўспамінае выпадкі, калі чыноўнікі, мякка кажучы, хітравалі, выдаючы ўжо існыя тэхналогіі за поспехі беларусаў.
“Унікальны назапашвальнік энергіі для электратранспарту”
У Беларусі распрацавалі "ўнікальны натрый-графенавы назапашвальнік энергіі для электратранспарту", расказаў на выставе дырэктар НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве Валерый Федасюк.
— Мы абяцалі прэзідэнту стварыць наш айчынны безлітыевы акумулятар, і мы гэта зрабілі. Ёсць першы прататып беларускай батарэі на натрыі. Гэта вельмі важная і патрэбная для краіны інавацыйная распрацоўка. Мы дасягнулі прыкладна такіх самых параметраў, як у літыевых батарэй. Нашы распрацоўшчыкі ацанілі, што тэарэтычна на натрыі можна забяспечыць магутнасць, ёмістасць і іншыя неабходныя параметры ў 2,5-3 разы вышэй у параўнанні з літыем. Думаю, калі мы адладзім тэхналогію, так і атрымаецца. І на наступнай выставе мы пакажам больш дасканалую батарэю, — пахваліўся Федасюк.
Падрабязнасцяў пра тэхналогію Федасюк не расказвае, але шведскія навукоўцы яшчэ ў 2021 годзе прыдумалі, як з дапамогай графену павялічыць ёмістасць натрый-іённай батарэі ў дзесяць разоў.
“Тэхналогія паслязаўтрашняга дня”
Таксама на выставе "Беларусь інтэлектуальная" гендырэктар холдынгу "Гарызонт" Юрый Прадко пахваліўся празрыстым тэлевізарам. Паводле яго, гэта тэхналогія "паслязаўтрашняга дня".
Ці то Прадко згубіўся ў часе, ці то не ведае, што першыя люстраныя і празрыстыя тэлевізары Samsung прадставіў яшчэ ў 2015 годзе. Іх таксама выпускаюць Xiaomi, HUAWEI і іншыя вытворцы.
Скарэнне мікраэлектронікі
У чэрвені 2022 года на фоне санкцый Аляксандр Лукашэнка актыўна зацікавіўся мікраэлектронікай і яе імпартазамяшчэннем. Вядома, яму, а заадно ўсім беларусам у эфіры АНТ, паспяшаліся паказаць "прарыўную напрацоўку".
“Свой” дызайн і “беларускія” камп'ютары
На жаль, у прасцейшых сферах беларускім вытворцам таксама не заўсёды ўдаецца стварыць нешта сваё. Напрыклад, у жніўні 2022 года Лукашэнка прыехаў на "Мотавела" паглядзець на беларускі матацыкл. Калі Лукашэнка пачаў насядаць на экс-дырэктара прадпрыемства Мікалая Ладуцьку, той прызнаўся, што з беларускага ў матацыкла толькі дызайн. У астатнім усё кітайскае. Аднак і дызайн аказаўся не айчынны. Гэта копія французскага Mash X-Ride.
Mash поменяли на M1NSK, так и вышел “белорусский” мотоцикл.
У Беларусі ёсць кампаніі, якія паспяхова робяць рэдкія рэчы. Напрыклад, "Рэгула" — сусветны лідар па вытворчасці прыбораў, якія верыфікуюць грошы і дакументы. "Рэгула" працуе ўжо больш за 30 гадоў, а пахваліцца, напэўна, хочацца чымсьці прынцыпова новым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.