Ураган у Глыбокім выдзіраў дрэвы з карэннем (фота)

Стыхія разбушавалася каля 19-й гадзіны. Ураган працягваўся каля 20 хвілін, але паспеў нарабіць нямала шкоды. Моцны вецер пашкодзіў дахі дамоў, перакуліў лаўкі, абарваў голле на дрэвах.



Шмат дрэваў вецер паваліў у скверы Перамогі. Адно з іх звалілася на дах жылога дома. Некаторыя дрэвы каля кансервавага завода вырвала з корнем. Пацярпела нават агароджа былога кляштара кармелітаў.

Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі