"Уралкалій" абвяргае заявы Следчага камітэта Беларусі

А таксама іншых менеджэраў "Уралкалія".

Кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі ў панядзелак у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", паводле звестак Следчага камітэта Беларусі, Баўмгертнер і іншыя асобы, "выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы ў БКК" у таямніцы ад беларускага боку "падпісваючы дакументы БКК, прадастаўлялі незаконныя зніжкі на прадукцыю асобным пакупнікам". Яны "перанакіроўвалі зафрахтаваныя пад беларускі калій судны на загрузку прадукцыяй "Уралкалія", разрываючы выгадныя дзейныя кантракты, абяцаючы партнёру заключыць іх з "Уралкаліем" па больш нізкіх коштах". Таксама, сцвярджаюць беларускія праваахоўнікі, "аказваўся ціск на супрацоўнікаў, каб яны перайшлі з БКК у "Уралкалій", апусціліся да банальнага крадзяжу кампутараў з важнай камерцыйнай інфармацыяй".

"Уралкалій" абвяргае заявы Следчага камітэта Беларусі. Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў даў даручэнні ў сувязі з затрыманнем гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера.

Нагадаем, што "Уралкалій" 30 ліпеня аб'явіў аб спыненні экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію і выйшаў з БКК.

Фота — sb.by




 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі