Вадзім Дзевятоўскі сёння можа ачоліць федэрацыю лёгкай атлетыкі
25 верасня а 11-й гадзіне ў Мінску пачнецца яе справаздачна-выбарчая канферэнцыя.
Чакаецца, што цяперашняга старшыню Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Рыгора Касячэнку зменіць прызёр Алімпійскіх гульняў у Афінах і Пекіне, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Дзевятоўскі, піша газета "Прессбол".
Нагадаем, яшчэ летам Дзевятоўскага ўспрымалі як галоўнага кандыдата на пасаду старшыні Беларускай федэрацыі хакея. Аднак 1 верасня Аляксандр Лукашэнка даручыў яму "глыбока вывучыць праблемы лёгкай атлетыкі" (гл. відэа).
Лукашэнка: Я думаў, што Дзевятоўскі справіцца з федэрацыяй хакея (відэа)
Фота — ria.ru