Віцэ-прэм'ер Пракаповіч распавёў пра задачы прыватнага бізнесу ў Беларусі
Паводле слоў Пятра Пракаповіча, прыватны бізнес у наступнай пяцігодцы мусіць вырабляць 50% Валавога ўнутранага прадукта.
Віцэ-прэм'ер адзначыў, што да 2015 года прыватны бізнес будзе ствараць не менш за 30% ВУП. І нагадаў, што такую задачу паставіў кіраўнік дзяржавы. На сённяшні дзень малы і сярэдні бізнес у Беларусі вырабляюць больш за 20% Валавога ўнутранага прадукта.
Як паведамляе БЕЛТА, Пётр Пракаповіч падкрэсліў, што павелічэнне долі прадпрымальніцтва ў ВУП да 50% не азначае, што будуць скарачацца іншыя формы ўласнасці. Паводле яго слоў, буйныя дзяржаўныя прамысловыя прадпрыемствы таксама будуць развівацца хуткімі тэмпамі.
Фота — bymedia.net