Вольга Гаварцова ў другім крузе Уімблдона згуляе з Алізэ Карнэ

Беларуска Вольга Гаварцова (на здымку) выйшла ў другі круг Уімблдонскага тэніснага турніру. 30 чэрвеня ў 1/64 фіналу яна выйграла ў румынкі Андрэя Міту — 6:1, 6:1. Адзначым, што калі Гаварцова займае ў рэйтынгу WTA толькі 122-е месца, дык яе саперніца 71-е. Наступнай саперніцай беларускі будзе францужанка Алізэ Карнэ, 27-я ракетка свету, якая ў першым матчы выйграла ў харваткі Аны Конюх — 6:2, 6:2.

Раней у другі круг Уімблдона выйшлі беларускі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч. Азаранка сустрэнецца з Кірстэн Фліпкенс з Бельгіі, а Сасновіч — з Зарынай Дыяс з Казахстана.

Фота: naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі