Як Лукашэнка з памочнікамі збіраў бульбу і кавуны (фота, відэа)

У нядзелю, 16 жніўня, Аляксандр Лукашэнка працаваў на тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі "Дразды" пад Мінскам. Спачатку ён і больш за дзясятак памочнікаў (сярод іх — сын Мікалай, хакейны трэнер Міхаіл Захараў, тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын) паўтары гадзіны збіралі бульбу ў сеткі на 18-ці сотках участку. Агулам сетак налічылі 70. Бульбу збіраюцца перадаць у дзіцячыя дамы і дамы састарэлых, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Пасля збіралі кавуны і дыні. Першы кавун Аляксандр Лукашэнка разрэзаў і частаваў ім прысутных. Ён адзначыў, што "ўраджай атрымаўся".

Чыноўнікі пра вырошчванне кавуноў: У нас жа не Краснадарскі край!

А так гэтае мерапрыемства выглядала год таму.

Фота: прэс-служба кіраўніка дзяржавы і БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі