Як мінімум трох супрацоўніц TUT.by пераводзяць у СІЗА Жодзіна

Як мінімум трох супрацоўніц TUT.by пераводзяць у СІЗА Жодзіна

Як мінімум трох затрыманых супрацоўніц TUT.by пераводзяць у СІЗА Жодзіна. Як паведамляе ТГ-канал выдання, гэта галоўная рэдактарка Марына Золатава, яе намесніца Вольга Лойка і журналістка Алена Талкачова.

У іх скончыліся 72 гадзіны з моманту затрымання. Перавод у СІЗА азначае, што яны з'яўляюцца падазраванымі. Раней паведамлялася, што Дэпартамент фінансавай разведкі расследуе справу аб ухіленні ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса).

Пад варту бяруць адразу на два месяцы. Але на працягу 10 сутак з моманту затрымання падазраванаму павінны выставіць абвінавачванне. Калі яго не выставяць, то з-пад варты могуць адпусціць і праз 10 дзён.

Як паведамлялася раней, затрыманымі па "справе TUT.by" на сённяшнюю раніцу былі 15 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі