Як прайшоў “Марш незадаволеных беларусаў 2.0”
У Мінску прайшла нешматлюдная апазіцыйная акцыя “Марш незадаволеных беларусаў 2.0”, якую сабраў у цэнтры горада Мікола Статкевіч. Некалькі сотняў чалавек прыйшло на Кастрычніцкую плошчу, пастаяла там на непрацяглым мітынгу і рушыла да плошчы Незалежнасці па тратуары. Там акцыя і скончылася. Затрыманняў не было.
Удзельнікі вылучалі звыклыя патрабаванні: адмена “дэкрэту аб дармаедах”, павышэнне пенсіяў і заробкаў, вызваленне палітвязняў. Таксама да гэтага набору патрабаванняў далучыўся яшчэ і пратэст супраць дзедаўшчыны ў войску.