З Баўмгертнерам, які жыве ў Мінску пад хатнім арыштам, знаходзяцца бацькі

Пра гэта ў панядзелак пасля сустрэчы з Баўмгертнерам паведаміў кіраўнік консульскай службы амбасады Расіі ў Беларусі Ігар Карагін. "Ніякіх скаргаў і пажаданняў на адрас амбасады ён не выказваў. Скаргаў на ўмовы ўтрымання ў яго таксама няма", — цытуе словы Карагіна РІА "Новости". Побач з Уладзіславам Баўмгертнерам знаходзяцца па чарзе яго бацька ці маці.



Расійскія дыпламаты чамусьці не задавалі гендырэктару "Уралкалія" пытанні наконт яго магчымай экстрадыцыі ў Расію.
 

Нагадаем, гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру было выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Пазней гендырэктару "Уралкалія" ў Беларусі змянілі артыкул абвінавачання, цяпер яго падазраюць у крадзяжы.

Баўмгертнер месяц знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, а пасля быў пераведзены пад хатні арышт на здымнай кватэры ў Мінску. Матэрыялы па яго справе, перададзеныя ў Расію, склалі 19 тамоў. Запыт аб экстрадыцыі ў Расію гендырэктара "Уралкалія" быў дасланы ў Беларусь у канцы кастрычніка.

Баўмгертнера вывезуць з Мінска ў Маскву на самалёце
 

Прохараў дамовіўся пра куплю долі Керымава ва "Уралкаліі"
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі